Wialon па-беларуску

08/12/2016

Усе нашы клiенты ведаюць, што Gurtam – гэта беларуская кампанiя, i ўвесь час яна вяла распрацоўкі толькі ў межах сваёй краiны. Нягледзячы на гэта, сёння наша сістэма GPS-маніторынгу Wialon выкарыстоўваецца ў 120 краiнах свету, і таму была перакладзена на больш за 50 моў.

Але сёння мы рады паведаміць Вам цудоўную навіну! Нарэшце, Wialon можна пабачыць і на нашай роднай мове :)

Нашы супрацоўнікі 2 месяцы закасаўшы рукавы ў вольны ад працы час ажыццяўлялі пераклад. Аказалася, што гэта не такая лёгкая задача, бо ў Wialon шмат запазычаных слоў і вузкапрафесійных тэрмінаў. Але мы змаглі! І зараз усе, хто жадае, можа выкарыстоўваць Wialon на беларускай мове.

Упэўнены, што ў Вашай кампаніі знойдуцца знатакі беларускай мовы, якія будуць выкарыстоўваць яе падчас працы і раіць іншым калегам.

Каб змяніць мову інтерфейса Wialon, дастаткова выбраць яе ў наладках карыстальніка.

Наладкі карыстальніка Wialon

А хутка беларуская мова будзе таксама дададзена і ў мабільнае прыкладанне Wialon. Спампаваць яго можна на AppStore і PlayMarket.

І напрыканцы трохі статыстыкі: у Wialon больш за 4 000 фразаў для перекладу, гэта больш за 20 000 слоў у агульным. Прымала ўдзел больш за 10 супрацоўнікаў кампаніі.

Мы спадзяемся, што наша праца не прайшла дарэмна і гэта толькі пачатак правільнага шляху!

Похожие новости:
Для обеспечения удобства пользователей сайт использует cookies. Подробнее.